2014-01-08 11:39:17

Кітайцы лічаць папу Францішка адной з найбольш важных асоб 2013 года


RealAudioMP3 Папа Францішак апынуўся ў спісе 10 самых важных асоб мінулага года па версіі Кітайскага Медыяфоруму. У яго склад уваходзяць самыя аўтарытэтныя супрацоўнікі СМІ і журналісцкіх аб’яднанняў кантынентальнага Кітаю. Папа заняў трэцюю пазіцыю ў рэйтынгу і стаў першым прадстаўніком свету рэлігіі, які трапіў у гэты элітны спіс кітайскіх СМІ. Гэта не першае адзначэнне Святога Айца з боку сусветных медыя. Некалькі тыдняў таму Францішка назваў “Чалавекам года” амерыканскі часопіс “Time”. Рэдакцыя палічыла, што менавіта Пантыфік аказаў найбольшы ўплыў на падзеі ў свеце ў 2013 г. “Гэта вялікая рэдкасць, каб нікому невядомы раней чалавек змог за кароткі тэрмін прыцягнуць да сябе такую ўвагу людзей ва ўсім свеце – маладых і старых, вернікаў і цынікаў”, - адзначыла шэф-рэдактар часопіса Нэнсі Гібс.









All the contents on this site are copyrighted ©.