2014-01-07 12:42:32

У Святой Зямлі чакаюць актывізацыі міжхрысціянскіх адносін дзякуючы візіту Папы


RealAudioMP3 Актывізацыі адносін з праваслаўнымі, мусульманамі і юдэямі чакае ад візіту Пантыфіка ў Святую Зямлю дапаможны біскуп Іерусалімскага Патрыярхату для католікаў лацінскага абраду Уільям Шамалі. “Асоба Францішка дае нам надзею на рэалізацыю гэтых чаканняў”, - сказаў ён у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё і дадаў, што “візіт, несумненна, будзе мець гістарычны характар”. “Папа здзівіць нас”, як здзіўляе на працягу першых месяцаў свайго пантыфікату, - перакананы іерарх.

Абвяшчэнне маючай адбыцца пілігрымкі Папы было прынята з вялікім энтузіязмам, прызнаўся айцец Пьербаціста Піцабала, кусташ Святой Зямлі. Хоць усе ведалі аб такіх планах, афіцыйнае заяўленне, з датамі і месцамі, замацавала радасць. Пасля атрыманай навіны пачалі біць званы ў бэтлеемскіх і іерусалімскіх храмах. Францішканін мае надзею, што хрысціянская супольнасць Святой Зямлі, нешматлікая, але шматканфесійная, знойдзе, дзякуючы візіту Папы, адзінства ў сэрцы і справах.







All the contents on this site are copyrighted ©.