2014-01-07 13:29:11

Святы Айцец запросіць сірыйскіх бежанцаў на абед


RealAudioMP3 Пантыфік сустрэнецца падчас свайго візіту ў Святую Зямлю ў маі з сірыйскімі бежанцамі. У сталіцы Іарданіі Амане запланаваны супольны абед, сказаў дапаможны біскуп Іерусаліскага Патрыярхату для католікаў лацінскага абраду Уільям Шамалі, у інтэрв’ю італьянскай газеце “Avvenire”. Яшчэ адным пунктам візіту ў Іарданіі стане Эўхарыстыя на стадыёне ў Амане. У Іерусаліме, паводле іерарха, Папа сустрэнецца з Прэзідэнтам Ізраіля Шымонам Перэсам і прэм’ер-міністрам Біньямінам Нетаньяху, адправіць св. Імшу ў Святліцы Апошняй Вячэры і правядзе спатканне з законнікамі і семінарыстамі ў Гефсіманскім садзе. У Бэтлееме Францішак запросіць на абед некалькі сем’яў. На св. Імшы, якую Папа адправіць у горадзе нараджэння Хрыста, будзе прысутнічаць Прэзідэнт Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас.









All the contents on this site are copyrighted ©.