2014-01-07 12:14:26

Папа прыняў рашэнне заставіць толькі адзін ганаровы тытул для святароў


RealAudioMP3 Дзяржаўны сакратар Яго Святасці Папы паінфармаваў 7 студзеня 2013 г., што ў Апостальскія нунцыятуры ва ўсім свеце быў накіраваны спецыяльны ліст, у якім інфармуецца, што з гэтага часу адзіным ганаровым “касцёльным тытулам” для святароў будзе “капелан Яго Святасці”, якому будзе адпавядаць зварот “мансіньёр”. Такое рашэнне прыняў папа Францішак. Тытул будзе надавацца святарам, якім споўнілася па меншай меры 65 гадоў. Апостальскія нунцыятуры павінны паведаміць аб гэтым Канферэнцыям Біскупаў. Адначасова, застаецца нязменным выкарыстанне звароту “мансіньёр” у адносінах да асоб, якія нясуць адпаведнае касцёльнае служэнне, напрыклад, біскупаў або генеральных вікарыяў дыяцэзій.

Адзначаецца, што новая норма не мае зваротнай сілы, таму тыя, хто атрымаў іншыя тытулы раней, захаваюць іх. Новаўвядзенне не закранае ганаровых званняў для свецкіх вернікаў.

Тлумачачы сітуацыю, Дзяржсакратарыят спасылаецца на рашэнне Паўла VI, якое ён прыняў у 1968 г., скараціўшы колькасць ганаровых тытулаў да трох. Норма, зацверджаная папам Францішкам, накіравана на далейшыя спрашчэнні ў гэтым пытанні.









All the contents on this site are copyrighted ©.