2014-01-07 09:55:47

Пантыфік наведаў “жывыя” яслі Божага Нараджэння


RealAudioMP3 Папа Францішак наведаў “жывыя” яслі Божага Нараджэння ў адной з рымскіх парафій 6 студзеня 2013 г. Экскурсіі і прывітанню 200 вернікаў Пантыфік прысвяціў шмат часу. Ён благаславіў выканаўцаў ролі Святой Сям’і – Марыі, Юзафа і немаўля. Пасля кароткай малітвы ў парафіяльным касцёле, Папа звярнуўся на пляцоўцы перад ім да вернікаў, сярод якіх былі дзеці і хворыя. Парафія св. Альфонса Марыі Лігуоры ў паўночнай частцы Рыма некаторы час таму запрасіла Францішка да сябе, а той спантанна адказаў на запрашэнне. “Будзем маліцца за дзяцей, за ненароджаных, бузем маліцца за бабуль і дзядуляў, за якімі стаіць мудрасць”, - сказаў Папа ў сваім прывітанні. Звяртаючыся да дзяцей, ён дадаў: “Падыходзіць да завяршэння Божае Нараджэнне, пачынаецца новы год, але Езус застаецца з намі. Вы верыце ў гэта?”. На што ўсе дзеці адказалі гучным “так”. Пасля прыкладна паўтарагадзіннага візіту Святы Айцец вярнуўся ў Ватыкан.

Францішак лічыцца вялікім энтузіястам “жывых” ясляў Божага Нараджэння. Як арцыбіскуп Буэнас-Айрэса ён асаблівым чынам падтрымліваў такія ініцыятывы. Часта іх удзельнікамі былі дзеці з абмежаванымі магчымасцямі.









All the contents on this site are copyrighted ©.