2014-01-06 12:13:22

Святы Айцец: не задавальняцца пасрэдным жыццём і шукаць Бога


RealAudioMP3 Шукаць святло Бога і не задавальняцца пасрэдным жыццём, заклікаў папа Францішак падчас Эўхарыстыі ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, якую цэлебраваў 6 студзеня 2014 г. у ватыканскай базыліцы св. Пятра. У першую чаргу Францішак звярнуў увагу на постаці трох мудрацоў, якія прыйшлі пакланіца нованароджанаму Хрысту. Зорка, якая ўзнікла не небе, “падштурхнула іх да пошуку вялікага Святла Хрыстовага”, сказаў Папа. “Гэты шлях мудрацоў з Усходу сімвалізуе лёс кожнага чалавека: для нас жыць – гэта крочыць, асветленымі святлом, якое робіць яснай дарогу да поўні праўды і любові, якую мы, хрысціяне, распазнаем у Хрысце, Святле свету”, - сказаў ён. Паводле Пантыфіка, таксама і сучасныя хрысціяне маюць сваю зорку – Евангелле, якое неабходна чытаць і абдумваць, каб сустракацца з Езусам і Яго любоўю. Але і на гэтым шляху, можам “страціць са зроку зорку”, як гэта адбылося з мудрацамі, якія сустрэлі Ірада, занепакоенага нараджэннем малога, слабога, але для яго небяспечнага “суперніка”.

“У рэальнасці Езус прыйшоў, каб скінуць не яго, маленькую марыянетку, але валадара гэтага свету! Аднак кароль і яго дарадчыкі адчувалі скрыпенне рыштаванняў іх улады, баяліся, што будуць зменены правілы гульні, зняты маскі. Увесь свет пабудаваны на панаванні, поспеху, валоданні, карупцыі быў пастаўлены пад сумніў Дзіцяткам! І Ірад дайшоў да таго, што пачаў забіваць дзяцей. Адзін Айцец Касцёла казаў: “Ты забіваеш дзяцей целесна, таму што страх забіў тваё сэрца”. І гэта так: ён баяўся і з-за страху звар’яцеў”, - сказаў Папа.

Францішак адзначыў, што мудрацы здолелі не трапіць у пастку Ірада таму што мелі “святую разважлівасць”. Ён заклікаў браць прыклад з мудрацоў і захоўваць сваю веру ад цемры, распазнаваць цемру, нават калі яна выдае сябе за святло. “Будзем вучыцца не задавальняцця пасрэдным жыццём”, але “дазволім прывабіць нас таму, што з’яўляецца добрым, сапраўдным, прыгожым ... Богам” - заклікаў Святы Айцец,








All the contents on this site are copyrighted ©.