Папа паглядзіць святочнае прадстаўленне на тэму Божага Нараджэння
6 студзеня 2014 г.
папа Францішак наведае рымскую парафію св. Альфонса Марыі Лігуоры з нагоды святочнага
тэатральнага прадстаўлення на тэму Божага Нараджэння, падрыхтаванага мясцовымі вернікамі.
У ім будуць задзейнічаны каля 200 чалавек – дзеці, дарослыя і пажылыя парафіяне. Пробашч
парафіі , кс. Дарыё Крышулі прызнаўся, што па рэкамендацыі вернікаў напісаў ліст Святому
Айцу з запрашэннем прыняць удзел у гэтым важным мерапрыемстве, якое, на яго думку,
спрыяе інтэграцыі парафіі. Як паведаміў святар, папа Францішак пасля нейкага часу
патэлефанаваў яму і запэўніў усіх вернікаў, што ахвотна паглядзіць святочнае прадстаўленне.