2014-01-05 12:58:15

Пантыфік здзейсніць падарожжа ў Святую Зямлю


RealAudioMP3 Пасля малітвы “Анёл Панскі” прамоўленай 5 студзеня 2014 г. на плошчы св. Пятра, вітаючы вернікаў, папа Францішак сказаў, што жадае паведаміць ім пра сваё Апостальскае падарожжа, якое намерваецца здзейсніць ў Святую Зямлю 24-26 мая 2014 г. Яго галоўнай мэтай, адзначыў Пантыфік, будзе ўзгаданне гістарычнай сустрэчы паміж папам Паўлам VI і праваслаўным Патрыярхам Канстантынопаля Афінагорам, якая адбылося дакладна 50 гадоў таму, 5 студзеня 1964 г. Святы Айцец паведаміў, што падчас пілігрымкі наведае сталіцу Іарданіі Аман, а таксама Бэтлеем і Іерусалім. Пры Гробе Пана ў Іерусаліме адбудзецца экуменічная сустрэча, у якой прымуць удзел прадстаўнікі ўсіх хрысціянскіх канфесій, што прысутныя ў Іерусаліме, а таксама Патрыярх Канстантынопаля Барталамей І.

Я. Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.