2014-01-04 11:36:52

Юбілей першага візіту Рымскага Пантыфіка ў Святую Зямлю


RealAudioMP3 50 гадоў таму, 4 студзеня 1964 г. адбыўся гістарычны візіт папы Паўла VI у Святую Зямлю. Гаворка ідзе пра першае ў гісторыі замежнае падарожжа Наступніка св. Пятра. Яго мэтай стала менавіта радзіма Езуса Хрыста. За тры дні свайго прабывання ў Святой Зямлі Павел VI наведаў хрысціянскія святыні ў Іерусаліме, Назарэце і Бэтлееме, сустрэўся ў прадстаўнікамі розных Усходніх Цэркваў у тым ліку з праваслаўным Патрыярхам Канстантынопаля Афінагорам І, разам з якім памаліўся “Ойча наш” на Аліўнай гары – месцы дзе Езус маліўся “каб усе былі адно” напярэдадні сваёй крыжовай мукі.

Адным з сведкаў візіту Святога Айца быў цяперашні дапаможны біскуп Лацінскага Патрыярхату Іерусаліма Вільям Шомалі. У 1964 г., будучы 14-гадовым семінарыстам, ён знаходзіўся сярод тысяч вернікаў чакаючых Пантыфіка на плошчы перад базылікай Нараджэння Пана.

“Мы з нецярпеннем чакалі і мелі вялікае жаданне ўбачыць Наступніка св. Пятра, які прыбыў упершыню... пасля св. Пятра. Ні адзін Папа не прыязджаў да гэтага! Таму, для нас гэта была незвычайная падзея. Я бачыў яго вельмі хутка і не змог прывітаць... Усе жадалі прывітаць яго, але гэта было немагчыма. Пасля таго, як ён прачытаў свае прамовы, я зразумеў, што яны былі вельмі, вельмі глыбокімі. Некаторыя з яго гамілій сталі “класічнымі”, асабліва прамоўленая ў Назарэце аб сям’і: мы можам яшчэ цытаваць яе, таму што яна застаецца вельмі актуальнай”, - распавёў іерарх.

На думку біскупа Шомалі, Павел VI жадаў проста здзейсніць пілігрымку на радзіму Хрыста, а на самой справе адкрыў шлях, для ўсіх будучых падарожжаў Рымскіх Пантыфікаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.