2014-01-04 12:56:49

Рыга запрашае на сустрэчу арганізаваную супольнасцю Тэзэ


RealAudioMP3 Хрысціянская моладзь з краін балтыйскага рэгіёна збярэцца на сустрэчу арганізаваную супольнасцю Тэзэ ў сталіцы Латвіі, Рызе. Форум пройдзе 26-28 верасня 2014 г. пад дэвізам “Стаць соллю зямлі”. У ім прымуць удзел юнакі і дзяўчаты з балтыйскіх і скандынаўскіх краін, а таксама Беларусі, Украіны, Расіі і Польшчы. У рамках мерапрыемства прадугледжаны супольныя малітвы, семінары, сустрэчы з цікавымі асобамі. Маладых гасцей прымуць у сябе мясцовыя парафіі і сем’і. Арганізатары форума чакаюць прыбыцця каля 1,5 тыс. вернікаў.

Асноўныя сустрэчы будуць адбывацца ў рыжскай лютэранскай царкве св. Пятра – адной з самых старажытных святынь горада, якая ўпершыню ўзгадвалася ў 1209 г. і знакаміта сваім арыгінальным, пазнавальным шпілем вышынёй ў 64,5 метры.

Падрыхтоўка да форума пачалася ўжо зараз. Кожную апошнюю пятніцу месяца, у мясцовых каталіцкіх і пратэстанскіх супольнасцях праходзяць спецыяльныя малітоўныя сустрэчы. Таксама пачала дзейнічаць адпаведная старонка ў “Фэйсбук”.

Падобная, рэгіянальная сустрэча арганізаваная экуменічнай супольнасцю Тэзэ, праходзіла ў 2009 г. у літоўскай сталіцы Вільнюсе.








All the contents on this site are copyrighted ©.