2014-01-04 09:53:27

Бэнэдыкт XVI наведаў свайго брата ў рымскай клініцы


RealAudioMP3 3 студзеня 2014 г. Бэнэдыкт XVI наведаў свайго роднага брата кс. прэлата Георга Ратцынгера, які знаходзіцца ў рымскай бальніцы “Джэмэлі” – вучэбнай клініцы Каталіцкага ўніверсітэта Найсвяцейшага Сэрца Езуса, самага буйнога ў Італіі прыватнага ўніверсітэта. Папа на пенсіі ўпершыню пакінуў тэрыторыю Ватыкана пасля таго, як пераехаў сюды ў жніўні 2013 г. з летняй рэзідэнцыі Рымскіх Пантыфікаў у Кастэль Гандольфа. Візіт Бэнэдыкта XVI насіў выключна прыватны характар. Пры ўваходзе ў клініку яго сустрэў рэктар ўніверсітэта Найсвяцейшага Сэрца Езуса Франка Анэлі. Ён правёў Папу на пенсіі ў палату да яго брата, які 15 студзеня адзначыць сваё 90-годдзе.

Будучы Біскупам Рыма, Бэнэдыкт XVI некалькі разоў здзейсняў візіты ў клініку “Джэмэллі”. Упершыню гэта адбылося 5 жніўня 2005 г. Тады Папа таксама наведваў свайго брата, якому была зроблена хірургічная аперацыя. Нягледзячы на прыватны характар візіту, Бэнэдыкт XVI прывітаў некаторых хворых, якіх сустрэў каля ўваходу ў бальніцу. Падчас іншых візітаў, Святы Айцец сустракаўся з хворымі дзецьмі і кардыналам Ражэ Эчэгараем, які праходзіў тут лячэнне ў 2009 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.