2014-01-03 12:23:59

Папа асабіста прывітаў усіх удзельнікаў Эўхарыстыі ў касцёле Іль-Джэзу


RealAudioMP3 Папа Францішак прывітаў асабіста кожнага ўдзельніка Эўхарыстыі ў рымскай базыліцы Найсвяцейшага Імя Езуса (Іль-Джэзу), якую цэлебраваў 3 студзеня 2014 г. Разам з Пантыфікам у літургіі прынялі ўдзел каля 350 членаў Ордэна езуітаў, да якога ён сам належыць. Кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы распавёў, што Папа пажадаў прывітаць кожнага ўдзельніка св. Імшы, каб прадэманстраваць сваё глыбокае духоўнае братэрства з імі.

Кс. Ламбардзі, які таксама з’яўляецца езуітам, падзяліўся, што быў найбольш уражаны словамі Папы пра няўрымслівасць, якая павінна характарызаваць члена Ордэна. “Духоўны дынамізм – гэта характэрная рыса Таварыства Езуса: шукаць і знаходзіць Пана, каб не спыняцца, але працягваць Яго шукаць яшчэ”, - сказаў ён. Кіраўнік Залы Друку адзначыў, што Папа часта кажа пра такі дынамізм: пра рух, пазнанне Бога, які заўсёды здзіўляе і кліча ісці далей з дасягнутай кропкі.








All the contents on this site are copyrighted ©.