2014-01-03 11:45:46

Ватыканскія музеі рыхтуюцца да павелічэння колькасці наведвальнікаў


RealAudioMP3 2013 год стаў рэкордным па колькасці наведвальнікаў для Ватыканскіх музеяў. На працягу дванаццаці месяцаў з папскай скарбніцай твораў мастацтва пазнаёміліся амаль 5,5 млн. чалавек. Пра гэта паведаміў дырэктар музеяў Антоніа Паолуччы. Ён звязвае такую ўвагу, між іншым, з “эфектам папы Фрацнішка”, які прыцягвае ў Ватыкан людзей з розных куткоў свету. Акрамя таго, навуковец з заклапочанасцю думае пра велікодны перыяд і маючую адбыцца 27 красавіка 2014 г. кананізацыю бл. Яна Паўла ІІ і бл. Яна ХХІІІ. Каб прыняць удзел у гэтых падзеях у Вечны горад прыбудуць мільёны пілігрымаў, многія з якіх пажадаюць наведаць Ватыканскія музеі. Таму, кіраўніцтва ўстановы, ужо зараз рыхтуецца да гэтага.

Паводле Антоніа Паолуччы, прыток турыстаў – гэта новыя выклікі, якія патрабуюць надзвычайных выдаткаў для забеспячэння захаванасці шэдэўраў і стварэння лепшых умоваў для наведвальнікаў.

Такім чынам 2014 г., для Ватыканскіх музеяў пачнецца падрыхтоўкай да сустрэчы вялікай колькасці людзей. Дырэктар установы распавёў, што ў першую чаргу будуць пачаты працы па ўсталяванні новай сістэмы падтрымання адпаведнага клімату ў Сікстынскай капэле, абсталявання па кантролю за тэмпературай і вільготнасцю. Гэты праект, паводле Антоніа Паолуччы рыхтаваўся на працягу трох апошніх гадоў. Навуковец адзначыў, што новая сістэма пачне выпрабоўвацца у маі 2014 г. і затым будзе прадстаўлена навуковай супольнасці і міжнародным СМІ.








All the contents on this site are copyrighted ©.