2014-01-03 12:56:19

Арцыбіскуп Генсвайн: Папа не жадае рэфармаваць веру, але веруючых


RealAudioMP3 “Папа Францішак не жадае рэфармаваць веру, але веруючых”, адзначыў прэфект Папскага дома, арцыбіскуп Георг Генсвайн у інтэрв'ю нямецкаму тэлеканалу “Bayerisches Fernsehen” напярэдадні Новага году. Іерарх падкрэсліў, што пад кіраўніцтвам новага Папы не будзе ніякай рэвалюцыі. Пантыфік і сам не чакае, што Ватыкан зменіцца за адзін дзень і набудзе новае аблічча, сказаў ён. Арцыбіскуп Генвайн лічыць Святога Айца чалавекам вялікіх жэстаў, за якімі заўсёды стаіць важны змест.

Прэфект Папскага дому, які адначасова з'ўляецца асабістым сакратаром Бэнэдыкта XVI, адзначыў “абсалютную працягласць” пантыфікатаў абодвух Папаў. У якасці прыкладу ён указаў на энцыкліку “Lumen fidei”, якую Францішак і Бэнэдыкт XVI напісалі “у чатыры рукі”.

Арцыбіскуп Генсвайн акрэсліў папу Фрацнішка як чалавека вельмі адкрытага і шчырага. “Падчас сустрэч ён не чыніць ніякай розніцы паміж палітыкамі, святарамі ці простымі людзьмі”, - сказаў іерарх і адзначыў таксама вялікі дар папы Францішка – хутка ўсталёўваць сяброўскія адносіны і знішчаць ўзаемную няўпэўненасць і нервовасць.

Акрамя таго, прэфект Папскага дома абверг міфы, распаўсюджаныя некаторымі СМІ пра тое, што нібыта па начах, Папа пакідае Ватыкан і ў простым святарскім адзенні сустракаецца на вуліцах Рыма з беднымі.








All the contents on this site are copyrighted ©.