2014-01-02 09:41:05

Францішак памаліўся ў базыліцы Санта Марыя Маджорэ


RealAudioMP3 Вечарам 1 студзеня 2014 г., ва ўрачыстаць святой Багародзіцы Марыі папа Францішак наведаў рымскую базыліку Санта Марыя Маджорэ. Візіт Святога Айца не быў уключаны ў афіцыйную праграму святочных мерапрыемстваў з яго ўдзелам і насіў прыватны характар. Па прыбыцці ў святыню Францішак накіраваўся ў капліцу дзе захоўваецца абраз Маці Божай Снежнай – Апякункі рымскага народу. Перад ім, у маўклівай малітве, ён прабыў каля 20 хвілін. У той момант у базыліцы знаходзілася вялікая колькасць вернікаў, сярод якіх было шмат моладзі. Начаканая магчымасць убачыць Папу, канешне напоўніла іх здзіўленнем і радасцю. Гэта ўжо не першы спантанны візіт Святога Айца ў базыліку Санта Марыя Маджорэ. Папа прыватна наведваў яе на наступны дзень пасля свайго абрання Біскупам Рыма, перад падарожжам у Бразілію на Сусветныя дні моладзі, з нагоды некаторых марыйных святаў.

У сваёй гаміліі ва ўрачыстасць святой Багародзіцы Марыі Францішак нагадаў, што базыліка Санта Марыя Маджорэ з’яўляецца першым санктуарыем Панны Марыі на Захадзе. Яна была пабудавана пасля Эфескага Сабора на якім было прызнанна боскае мацярынства Марыі, якая была абвешчана Багародзіцай.








All the contents on this site are copyrighted ©.