2014-01-02 10:24:10

Пантыфік: Бог аб’яўляецца не ў сіле, але слабасці нованароджанага


RealAudioMP3 “Бог не аб’яўляецца ў сіле ці моцы, але ў слабасці і крохкасці нованароджанага”. Такое твіт-паведамленне скіраваў папа Францішак 2 студзеня 2014 г. На патрэбу ў пяшчоце і міры Святы Айцец звяртаў увагу перад малітвай “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра 1 студзеня, ва ўрачыстасць святой Багародзіцы Марыі. Папа пажадаў усім, каб Святы Дух дзейнічаў ў сэрцах, знішчаючы закрытасць і цвёрдасць, а таксама, каб дапамог змягчыцца перад абліччам слабасці Дзіцятка Езуса. “Мір, патрабуе сілы пакоры, негвалтоўай моцы праўды і любові”, - адзначыў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.