2014-01-02 12:45:02

Буйныя СМІ лічаць Францішка самай яскравай асобай мінулага года


RealAudioMP3 Падводзячы вынікі мінулага года буйнейшыя газеты ў свеце без сумніваў назвалі Папу, адной з самых галоўных і значных асобаў. Прычым гаворка ідзе не толькі пра актуальнага Пантыфіка, але таксама пра яго папярэдніка. Напрыклад італьянская “La Stampa” палічыла выказваннем, якое адкрыла год, словы Бэнэдыкта XVI прамоўленыя падчас адмаўлення ад пятровай пасады: “Цалкам усведамляючы сур’ёзнасць гэтага акту, у поўнай свабоде, я заяўляю, што я адмаўляюся ад служэння Рымскага Біскупа”. Здымак двух Папаў, зроблены падчас іх сустрэчы ў Кастэль Гандольфа, таксама ўпрыгожыў выніковы фотарэпартаж міланскага “Corriere della sera”.

“На працягу 2013 г. ніхто не прыцягнуў увагі людзей ва ўсім свеце больш чым папа Францішак”, - напісала брытанскае “Financial times” 30 снежня. Паводле выдання, якое следам за амерыканскім “Times” назвала Пантыфіка “чалавекам году”, “за дзевяць месяцаў пасля свайго абрання, ён здзейсніў важны перагляд ў вядзенні і дзейсненні папскага служэння”.

23 снежня выява Святога Айца ўпрыгожыла вокладку амерыканскай газеты “New Yorker”. Папа быў прадстаўлены мастаком Бэры Блітам у незвычайнай форме – у выглядзе “снежнага анёла”. Усміхаючыйся Пантыфік быў намаляваны лежачым на снезе з шырока растаўленымі рукамі, якія пакідалі сляды крылаў.

Нарэшце, мужчынскі часопіс “Esquire” назваў Францішка “найлепш апранутым чалавекам года”, таму што яго адзенне, на думку рэдакцыі, найбольш адпавядае місіі і філасофіі служэння, якое ён здзейсняе. Папа элегантны, таму што сапраўдны, падкрэсліла выданне.








All the contents on this site are copyrighted ©.