2013-12-29 12:28:08

Францішак памаліўся за ўсе сем’і ў свеце


RealAudioMP3 Пасля марыйнай малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра 29 снежня 2013 г., у свята Святой Сям’і Езуса, Марыі і Юзафа, папа Францішак прамовіў малітву за сем’і, якую склаў асабіста. Пантыфік нагадаў, што наступны Сінод Біскупаў будзе прысвечаны менавіта пытанням сям’і, а падрыхтоўка да яго ўжо даўно пачалася. “Жадаю даверыць Езусу, Марыі і Юзафу гэту сінадальную працу, молячыся за сем’і ва ўсім свеце”, - сказаў Папа і заклікаў вернікаў духоўна далучыцца да яго малітвы. Звяртаючыся да Святой Сям’і, Францішак папрасіў дапамагчы “зрабіць таксама нашы сем’і, месцамі адзінства і вячэрнікамі малітвы, аўтэнтычнымі школамі Евангелля і маленькімі хатнімі Касцёламі”. “Святая Сям’я з Назарэту, няхай ніколі больш ў сем’ях не будзе насілля, закрытасці і падзелаў: а тыя, хто былі паранены ці абражаны хутка спазналі суцяшэнне і аздараўленне”, - сказаў Папа. Акрамя таго, Пантыфік памаліўся, каб будучы Сінод Біскупаў дапамог абудзіць ва ўсіх усведамленне сакральнага і непарушнага характару сям’і, яе прыгажосці ў задуме Божай.

Напрыканцы сустрэчы Папа прывітаў вернікаў з Назарэту, Ларэта і Барселоны, якія злучыліся з плошчай св. Пятра з дапамогай тэлемосту.








All the contents on this site are copyrighted ©.