2013-12-28 14:15:42

Сірыйская ўрадавая дэлегацыя перадала пасланне Папе


RealAudioMP3 28 снежня 2013 г. Дзяржсакратар Яго Святасці Папы арцыбіскуп Пьетра Паралін і сакратар па адносінах з дзяржавамі арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці сустрэліся з урадавай сірыйскай дэлегацыяй, якая прыбыла ў Ватыкан, паведаміў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі. У яе склад ўваходзілі дзяржаўны міністр па справах Чырвонага Крыжа Джозэф Свэйд і Хусам Эдзін Аала, намеснік міністра замежных спраў і былы пасол Сірыі пры Апостальскай Сталіцы. Члены дэлегацыі прывезлі пасланне Прэзідэнта Сірыі Башара Асада да папы Францішка і пазнаёмілі з пазіцыяй сірыйскага ўраду. Папа Францішак, на працягу свайго пантыфікату шмат разоў заклікаў да тэрміновага спынення насілля ў Сірыі і пошуку мірнага шляху вырашэння канфлікту. Апошні заклік Святога Айца меў месца 25 снежня 2013 г., у пасланні перад благаслаўленнем "Urbi et Orbi". Між іншым Папа сказаў: "Войны абрываюць і раняць шматлікія жыцці! Многія з іх былі абарваны ў апошні час у выніку канфлікта ў Сірыі, распальваючы нянавіць і помсту. Працягнем маліць Пана, каб пазбавіў умілаваны сірыйскі народ ад новых пакутаў, канфліктуючыя бакі паклалі канец насіллю і гарантавалі доступ да гуманітарнай дапамогі." Папа заклікаў веруючых людзей маліцца за мір у Сірыі, а няверуючых - жадаць яго усім сэрцам.








All the contents on this site are copyrighted ©.