2013-12-28 12:50:08

Папа: Марыя ўся цудоўная, таму што поўная ласкі


RealAudioMP3 “Марыя, наша Маці, уся цудоўная таму што поўная ласкі”, - такое твіт-паведамленне скіраваў папа Францішак 28 снежня 2013 г. Раніцай 27 снежня, колькасць чытачоў папскага акаўнта перавысіла 11 млн. чалавек. Яго самай папулярнай моўнай версія застаецца іспанская – яна налічвае амаль 4,5 млн. чалавек. Усяго, акаўнт @pontifex дзейнічае на 9 мовах: іспанскай, англійскай, італьянскай, партугальскай, французскай, лацінскай, нямецкай, польскай і арабскай. Твіты Пантыфіка з’яўляюцца амаль штодзённа. 27 снежня Папа пажадаў: “Радасць Евангелля, няхай заўсёды будзе ў вашых сэрцах, асабліва ў гэты час Божага Нараджэння”. 26 снежня, ён нагадаў пра абавязак малітвы за тых, каго сёння пераследуюць за веру ў Хрыста. “Перад яслямі, памолімся асабліва за тых, хто церпіць пераслед за веру”, - напісаў Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.