2013-12-27 14:28:32

Францішак і Бэнэдыкт XVI супольна паабедалі


RealAudioMP3 27 снежня 2013 г. Бэнэдыкт XVI наведаў папу Францішка ў ватыканскім Доме св. Марты. Папа і Папа на пенсіі супольна паабедалі з нагоды святаў Божага Нараджэння. Францішак запрасіў Бэнэдыкта XVI на святочны пасілак 23 снежня, калі наведаў свайго папярэдніка на пасадзе Біскупа Рыму ў былым кляштары “Mater Ecclesiae”. Акрамя іх, у абедзе прынялі ўдзел іх прыватныя сакратары а таксама Сакратар па адносінах з дзяржавамі арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці і кс. прэлат Браян Уэлс, асэсар па агульных справах Дзяржсакратарыяту.








All the contents on this site are copyrighted ©.