2013-12-27 14:20:07

Святы Айцец прывітаў удзельнікаў моладзевай сустрэчы ў Старсбургу


RealAudioMP3 Папа Францішак скіраваў пасланне да ўдзельнікаў Еўрапейскай сустрэчы моладзі, арганізаванай экуменічнай супольнасцю Тэзэ. Форум пройдзе з 28 снежня 2013 г. па 2 студзеня 2014 г. у Страсбургу – горадзе на мяжы паміж Францыяй і Германіяй, у якім з 1949 г. адбываюцца пасяджэнні Савета Еўропы. У ім прымуць удзел каля 30 тыс. чалавек, у тым ліку каля 1 тыс. вернікаў з Беларусі. Святы Айцец запэўніў моладзь у сваёй духоўнай блізкасці і нагадаў, што землі Эльзаса і Латарынгіі, няглядзечы на тое, што на прагягу гісторыі неаднойчы былі сведкамі канфліктаў, перамяніліся ў сімвал надзеі даўшы пачатак сям’і еўрапейскіх народаў. Папа Францішак убачыў вялікі сімвалізм у правядзенні сустрэчы моладзі адначасова ў двух краінах – Францыі і Германіі. Еўропа, на думку Святога Айца, мае патрэбу ў дзейнасці, адвазе і веры моладзі, каб перамагчы складаныя моманты, якія перажывае.

Звяртаючыся да тэмы сустрэчы ў Страсбургу – “шукаць бачнага адзінства паміж усімі хто любіць Хрыста”, Папа адзначыў: “вы ўсведамляеце, што падзелы паміж хрысціянамі з’яўляюцца вялікай перашкодай для місіі даверанай Касцёлу і, што пераканаўчасць хрысціянскага паслання будзе большай, калі хрысціяне здолеюць перамагчы падзелы”. Святы Айцец адзначыў, што падзяляе упэўненасць, у тым, што ад іншых можна навучыцца многаму, а рэальнасцяў для аб’яднанняў шмат.








All the contents on this site are copyrighted ©.