2013-12-26 14:39:00

Патрыярх Маскоўскі віншуе са святамі Нараджэння Пана


RealAudioMP3 Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, скіраваў віншавальныя пасланні лідэрам Цэркаваў, якія адзначаюць свята Божага Нараджэння 25 снежня. Акрамя папы Францішка, віншаванні кіраўніка Рускай Праваслаўнай Царквы атрымалі архіепіскап Кентэрберыйскі Джасцін Уэлбі, главы іншых пратэстанскіх супольнасцяў, а таксама Усходніх Цэркваў, якія жывуць па грыгарыянскім каляндары. “Малітоўна жадаю Вам светлай радасці Божага Нараджэння і Божай дапамогі ў Вашым высокім служэнні, а Вашай пастве – міра і дабрабыту”, - напісаў прадстаяцель. На яго думку, акрамя “палітычных і эканамічных патрасенняў, якія на працягу стагоддзяў суправаджаллі жыццё чалавецтва, сучаснае грамадства адчувае глыбокі маральны крызіс”, таму Царква павінна “узняць свой голас, заклікаючы людзей ісці за Хрыстом”.








All the contents on this site are copyrighted ©.