2013-12-25 13:13:05

Святочныя твіт-паведамленні Пантыфіка


RealAudioMP3 Папа Францішак скіраваў некалькі твіт-паведамленняў у якіх даў парады, дапамагаючыя лепшым чынам адзначыць святы Божага Нараджэння. 23 снежня 2013 г. Пантыфік напісаў: “Божае Нараджэнне – гэта шумнае свята: было б добра крыху суцішыцца, каб пачуць голас Любові”. У вігілію Нараджэння Пана, 24 снежня, Святы Айцец заклікаў карыстальнікаў “Твітэра” чакаць надыходу Збаўцы з адкрытым сэрцам: “Прыйдзі Пане. Будзем чакаць Яго з адкрытым сэрцам”, - напісаў ён. Нарэшце, 25 снежня Пантыфік нагадаў, што “Падчас Божага Нараджэння Хрыстус прыходзіць да нас: гэта спрыяльны момант для асабістай сустрэчы з Панам”.








All the contents on this site are copyrighted ©.