2013-12-24 09:48:27

Францішак наведаў Бэнэдыкта XVI


RealAudioMP3 Вечарам 23 снежня 2013 г. папа Францішак наведаў Бэнэдыкта XVI, каб асабіста скласці віншаванні з нагоды надыходзячых святаў Божага Нараджэння. Папа на пенсіі сустрэў Пантыфіка пры ўваходзе ў сваю рэзідэнцыю – былы кляштар “Mater Ecclesiae”, які знаходзіцца на тэрыторыі ватыканскіх садоў. Затым яны супольна памаліліся ў капліцы і правялі прыватную размову якая працягвалася каля поўгадзіны. Францішак, якога суправаджалі яго асабістыя сакратары, прывітаў асобаў дапамагаючых Папе на пенсіі: арцыбіскупа Георга Генсвайна, а таксама некаторых законніц і свецкіх вернікаў. Візіт працягваўся каля 45 хвілін.








All the contents on this site are copyrighted ©.