2013-12-24 10:12:00

Прэзідэнт Беларусі скіраваў віншаванні са святамі Божага Нараджэння


RealAudioMP3 Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка скіраваў віншаванні з нагоды святаў Божага Нараджэння, вернікам, якія будуць адзначаць яго 25 снежня. “На працягу тысячагоддзяў Ражджаство з'яўляецца сведчаннем перамогі духоўнага пачатку, крыніцай стварэння і натхнення. Гэта вялікае свята адорвае кожнага дзіўным чаканнем новага і цудоўнага, аб'ядноўвае людзей у высокіх думках і памкненнях”, - напісаў кіраўнік беларускай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў “калядныя дні асабліва адчуваецца значнасць і непахіснасць адвечных каштоўнасцей, якія ляжаць у аснове чалавечага шчасця” і нагадаў, пра сямейны характар свята.
“Няхай жыватворнае святло Ражджаства азарае вашы дамы, дапамагае больш берагчы адзін аднаго, цаніць жыццё ва ўсіх яго праявах. І няхай мір і згода нязменна пануюць на роднай зямлі. Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, добрага настрою, поспеху ў справах і пачынаннях”, - напісаў палітык.








All the contents on this site are copyrighted ©.