2013-12-23 11:11:23

Францішак перад святамі: вызваліць месца для Езуса, а не для мітусні


RealAudioMP3 Перад святамі Божага Нараджэння папа Францішак заклікаў браць прыклад з Панны Марыі і даць месца Езусу, які надыходзіць. Падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты 23 снежня 2013 г., Францішак параўнаў Касцёл з Марыяй, якая чакала нараджэння свайго Сына. Яна, паводле Святога Айца, мела тыя самыя клопаты, праблемы і жаданні, якія маюць усе жанчыны перад такім момантам: Маці Божая ўсім сэрцам хацела паглядзець ў аблічча свайго Дзіця, а мы, як Касцёл, суправаджаем яе ў гэтым чаканні і жадаем прыспешыць Божае Нараджэнне. Францішак заклікаў чуваць і зрабіць уласнай малітву: “Прыйдзі, Пане”. Хрысціян, паводле Святога Айца, павінен заўсёды жыць у чуванні Яго надыходу. Пастаяннае чуванне, на думку Пантыфіка, з’яўляецца “цнотай” пілігрымаў, якімі мы ўсе з’яўляемся. У ім, на думку Францішка, важна не закрывацца, нібыта павесіўшы на дзверы таблічку з просьбай “Не турбаваць”, але адкрыцца на надыход Збаўцы. Папа заклікаў вернікаў у першую чаргу вызваліць месца для сустрэчы з Езусам, а не для шумнага святкавання, закупаў і мітусні.








All the contents on this site are copyrighted ©.