2013-12-23 13:11:52

Святы Айцец прыняў даверчыя граматы новага кубінскага пасла


RealAudioMP3 23 снежня 2013 г. папа Францішак прыняў даверчыя граматы новага пасла Кубы пры Апостальскай Сталіцы, Раднэя Алехандра Лопэса Клементэ. Да пачатку дыпламатычнай кар’еры апошні вывучаў псіхалогію, працаваў у якасці журналіста і займаўся грамадскай дзейнасцю будучы членам арганізацыі кубінскай моладзі. З 1967 г. Раднэй Клемэнтэ знаходзіўся на дыпламатычнай службе. Ён прадстаўляў сваю краіну ў Германіі, Індыі, Афганістане, Румыніі, Вялікабрытаніі, ЗША, Італіі і Сан-Марына. Акрамя таго, новы пасол пры Апостальскай Сталіцы працаваў у Міністэрстве замежных спраў Кубы, дзе адказваў за адносіны з краінамі Азіі і Акіяніі, сацыялістычнага блоку ў Еўропе, а таксама займаўся планаваннем кубінскай замежнай палітыкі.

Апостальская Сталіца бесперапынна падтрымлівае дыпламатычныя адносіны з Кубай з 2 верасня 1935 г. Гэты востраў двойчы наведвалі Рымскія Пантыфікі: 21-26 студзеня 1998 г. бл. Ян Павел ІІ і 23-29 сакавіка 2012 г. Бэнэдыкт XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.