2013-12-23 10:36:49

Падрабязнасці пра Эўхарыстыю ў вігілію Нараджэння Пана


RealAudioMP3 Св. Імша ў вігілію Нараджэння Пана пачнецца ў ватыканскай базыліцы св. Пятра 24 снежня у 21.20 па рымскім часе. Пра падрабязнасці гэтай урачыстай літургіі, якую ўзначаліць папа Францішак, паведаміў кс. прэлат Гвіда Марыні, кіраўнік Службы Папскіх літургічных цэлебрацый. Пачнецца Эўхарыстыя спевам абвяшчэння Божага Нараджэння. Падчас гімну “Хвала на вышынях Богу”, будуць уключаны званы базылікі св. Пятра. У гэты момант папа Францішак пакладзе фігурку нованароджаннага Езуса ў невялікія яслі, размешчаныя недалёка ад алтара. Побач з імі, пасля Літургіі Слова, будзе пакладзена Евангелле. Гэты жэст падкрэсліць веліч падзеі, якая адбылася ў ноч Божага Нараджэння: слова Божае сталася целам. Пасля заканчэння літургіі, Святы Айцец перанясе фігурку маленькага Езуса ў вялікую бэтлеемскую стаенку, пабудаваную у базыліцы. У працэсіі разам з ім пройдуць 10 дзяцей, прадстаўнікі розных кантынентаў, якія пакладуць да фігуркі нованарожанага Хрыста кветкі.








All the contents on this site are copyrighted ©.