2013-12-23 11:43:33

Вялікабрытанія: першы кляштар для былых англіканскіх законніц


RealAudioMP3 Апостальская Сталіца зацвердзіла статут першага кляштара для былых англіканскіх законніц з Вялікабрытаніі, якія прынялі каталіцкую веру. 1 студзеня 2014 г. дзесяць былых членаў англіканскай жаночай супольнасці Найсвяцейшай Панны Марыі абновяць урачыстыя манаскія шлюбы ў лоне Каталіцкага Касцёла Яны стануць членамі кляштару заснаванага ў Бірмінгеме. Законніцы ужо жывуць паводле бэнэдыктынскай духоўнасці і носяць вопратку уласцівую гэтаму каталіцкаму манаскаму закону.

Кіраўнік Персанальнага ардынарыята Маці Божай Уолсінгемскай, былы англіканскі біскуп кс. прэлат Кейт Ньютан, перакананы, што малітва і прыклад гэтых законніц даюць цудоўнае сведчанне для ўсіх жыхароў краіны і спрыяюць новым пакліканням да манаскага жыцця ў Вялікабрытаніі








All the contents on this site are copyrighted ©.