2013-12-21 11:16:51

Італьянскія рабіны падтрымалі намаганні Папы


RealAudioMP3 З абраннем папы Францішка, на думку італьянскіх рабінаў, з’явіліся “важныя выклікі і гарызонты” у хрысціянска-юдэйскіх адносінах. Пантыфік “увасабляе і заклікае да неабходнасці змяніць шырока распаўсюджаны эгаістычны і індывідуалістычны лад жыцця”, напісалі лідэры яўрэйскіх супольнасцяў краіны у новым выданні штомесячнага часопіса “Pagine ebraiche” (Яўрэйскія старонкі). У артыкуле пад назвай “Рабіны і ўраган Берголіа” яны выказваюць упэўненасць, што хрысціяне і юдэі могуць разам адказваць на многія выклікі, піша ватканская газета “L’Osservatore Romano”.

Папа Францішак мае велізарныя камунікатыўныя навыкі, у яго ёсць шмат добрых ідэй і намераў, за якімі стаіць змест, лічыць галоўны рабін Мілана Альфонса Арбіб. Яго калега Ёзэф Леві з Фларэнцыі пазітыўна выказаўся перш за ўсё аб сацыяльным плаен новага Папы і яго намаганнях у барацьбе з беднасцю і цярпеннем. “Разам можна зрабіць вялікія рэчы”, - перакананы Леві.







All the contents on this site are copyrighted ©.