2013-12-20 12:18:11

Святы Айцец заклікаў дыпламатаў жыць таямніцай любові


RealAudioMP3 Быць заўсёды на службе “культуры сустрэчы”, заклікаў Святы Айцец італьянскіх дыпламатаў, з якімі сустрэўся ў Ватыкане 20 снежня 2013 г. раніцай. На думку Папы, Італія мае вельмі вялікі прыярытэт, які павінна выкарыстаць – сваю культурную спадчыну, дзякуючы якой нават не-хрысціяне могуць пачуць пасланне Хрыстовага Нараджэння. Пантыфік нагадаў, што праца дыпламатаў служыць таму, каб прадстаўнікі краін, міжнародных арганізацый і ўстаноў маглі сабрацца разам найбольш адпаведным чынам. Толькі такія сустрэчы могуць прычыніцца да “росту пазітыўных адносін на аснове ўзаемаразумення, павагі, агульнага пошуку шляхоў развіцця і міру”, падкрэсліў ён.

Італія, адзначыў Святы Айцец, заўсёды была сінонімам культуры, мастацтва і цывілізацыі. Ён заклікаў дыпламатаў выкарыстаць гэта для будавання агульнага дабра і цывілізацыі любові. Пантыфік пажадаў сабраным самім “жыць інтэнсіўна таямніцай любові”, якая аб’явілася ў Божым Нараджэнні, і выкарстоўваць гэта ў дыпламатычным служэнні.







All the contents on this site are copyrighted ©.