2013-12-20 14:07:49

Пантыфік да дзяцей: Нараджэнне Езуса – гэта не байка


RealAudioMP3 20 снежня 2013 г. Папа сустрэўся з дзецьмі італьянскага аддзялення руху “Каталіцкая акцыя”. “Нараджэнне Езуса – не байка! Гэта рэальная гісторыя, якая адбылася ў Бэтлееме дзве тысячы гадоў таму”, - падкрэсліў Святы Айцец і дадаў, што маленькі Езус “дэманструе вернасць і пяшчоту бязмежнай любові, якой Бог акружае кожнага з нас”. Пантыфік нагадаў дзецям, што Езус любіць іх і “хоча сябраваць”. Ён заклікаў несці радасць Божага Нараджэння дамоў, у касцёл, школу, сябрам і нагадаў, што сапраўдны хрысціянін, гэта той, хто гатовы працягнуць руку дапамогі тым, хто ў гэтым мае патрэбу, хто не асуджае іншых, а моліцца за іх.







All the contents on this site are copyrighted ©.