2013-12-17 11:38:22

Папа: калі Бог дазволіў нам пісаць сваю гісторыю, давайце дазволім Яму пісаць нашу


RealAudioMP3 17 снежня 2013 г. раніцай, у дзень свайго нараджэння, Святы Айцец запрасіў на ранішнюю Эўхарыстыю персанал Дома св. Марты. Сённяшнее Евангелле, якое ўзгадвае поўную генеалогію Езуса, нагадвае аб тым, што Бог цалкам увайшоў у гісторыю чалавека, звярнуў увагу Папа. Некаторым можа здацца, што пералік імёнаў продкаў Хрыста, гэта нейкі “тэлефонны даведнік”, але гэта не так, дадаў ён. “Бог пажадаў здзяйсняць гісторыю. З намі. Ён здзейсніў падарожжа з намі”, - падкрэсліў Святы Айцец, “Бог не хацеў прыйсці, каб збавіць нас, без гісторыі. Ён пажадаў рабіць гісторыю разам з намі”, гісторыю, “якая ідзе ад святасці да граху”. У гэтым спісе ёсць святыя, “але ў ім таксама і мы, грэшнікі”, сказаў Папа і ўзгадаў постаць біблійнага Саламона. “Мы пішам гэту гісторыю ласкі і граху, і Бог сярод нас”, што з’яўляецца пацвярджэннем Яго пакоры, цярпення і любові, адзначыў Францішак і дадаў, што Бог рады “дзяліць сваё жыццё з намі”. “У абліччы Божага Нараджэння, варта падумаць, што калі Ён ажыццяўляў сваю гісторыю з намі, калі Ён узяў наша прозвішча, калі Ён дазволіў нам пісаць сваю гісторыю, па меншай меры, давайце дазволім Яму пісаць нашу гісторыю”, - заклікаў Святы Айцец і адзначыў, што гэта яго святочнае пажаданне для ўсіх.







All the contents on this site are copyrighted ©.