2013-12-17 15:04:57

Кардынал Каспер: перад Папам доўгая і цяжкая дарога, таму яму патрэбна наша малітва


RealAudioMP3 Папа Францішак, гэта падарунак ад Бога для Касцёла на гэты час. Ён чалавек Божы, і чалавек, які знаходзіцца побач з людьмі, асабліва беднымі, патрабуючымі, малымі і хворымі, сказаў кардынал Вальтэр Каспер, старшыня на пенсіі Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, у эфіры Ватыканскага радыё, віншуючы Пантыфіка з Днём нараджэння. На думку іерарха, Святы Айцец хоча, каб Касцёл не замыкаў сябе ў старых формах і формулах, наадварот, каб адкрываў вокны і дзверы і абвяшчаў усю бясконцасць Божай ласкі. Папа жыве тым, што абвяшчае, сказаў кардынал Каспер.

Францішак не хоча новага Касцёла, дадаў нямецкі пурпурат, ён жадае Касцёла абноўленага – ад духа Евангелля, яго радасці і надзеі. Ужо праз кароткі час ён змяніў атмасферу ў Касцёле, упусціў свежае паветра, але ён мае перад сабой доўгую і цяжкую дарогу. Папа не можа дзейнічаць у адзіночку, яму патрэбна сёння, у Дзень нараджэння, малітва ўсіх нас, падкрэсліў кардынал Каспер.







All the contents on this site are copyrighted ©.