2013-12-16 11:45:46

Папа: калі ў Божым народзе няма прароцкасці, пустата запаўняецца клерыкалізмам


RealAudioMP3 Дзе існуе недахоп прароцкай місіі Касцёла, не хапае Божага жыцця і мае верх клерыкалізм, лічыць папа Францішак. Прарок, - адзначыў Святы Айцец падчас ранішняй Эўхарыстыі 16 снежня 2013 г. - гэта той, хто слухае слова Божае, мае здольнасць бачыць час і праецыраваць будучыню. “У яго ўнутры ёсць гэтыя тры моманты”: мінулае, сучаснасць і будучыня. Першае існуе, калі прарок усведамляе прадказанне Бога, ім жыве, памятае і паўтарае. “Затым ён глядзіць на сучаснасць, глядзіць на свой народ і адчувае сілу Духа сказаць слова, якое дапаможа яму ўстаць, каб працягнуць падарожжа ў будучыню”, - адзначыў Пантыфік. Ён нагадаў, што Пан заўсёды ахоўваў свой народ, пасылаючы прарокаў у цяжкія часы, калі людзі былі збянтэжаны. Езус нагадваў фарысеям, што іх бацькі забівалі прарокаў, таму што яны казалі рэчы, якія не былі прыемнымі, казалі праўду. Калі ўнутры народа Божага бракуе прароцкасці, - сказаў Папа - чагосьці не хапае, не хапае Божага жыцця. На яго думку, калі адсутнічае прароцкасць, сіла ўступае месца законніцтву і фармалізму. “Калі ў народзе Божым няма прароцкасці, пустата зпаўняецца клерыкалізмам”, - дадаў Папа.

“Пане, не застаў без прарокаў свой народ”, - звярнуўся з малітвай Святы Айцец на заканчэнне сваёй гаміліі ў капліцы Дому св. Марты. Гэта малітва, на яго думку, павінна гучаць у Касцёле ў дні падрыхтоўкі да Божага Нараджэння. “Усе мы – ахрышчаныя – з’яўляемся прарокамі”, - сказаў Францішак і заклікаў прасіць Бога, каб Яго сыны ніколі не забываліся пра Яго прароцтвы, каб ніколі не стамляліся ісці наперад, ніколі не замыкаліся ў фармалізме, які зачыняе дзверы Касцёла. “Пане, вызвалі свой народ ад духа клерыкалізму і дай яму духа прароцкасці”, - завяршыў сваю гамілію Пантыфік.







All the contents on this site are copyrighted ©.