2013-12-16 12:49:20

Пантыфік пацвердзіў паўнамоцтвы прэфекта Кангрэгацыі па справах Біскупаў


RealAudioMP3 Святы Айцец пацвердзіў паўнамоцтвы кардынала Марка Уэлле на пасадзе прэфекта Кангрэгацыі па справах Біскупаў. Пантыфік прызначыў таксама яе членаў, сярод якіх некаторыя кіраўнікі ватыканскіх дыкастэрый на чале з арцыбіскупам Пьетра Паралінам, Дзяржсакратаром Яго Святасці Папы, а таксама іерархі, якія прадстаўляюць ЗША, Калумбію, Італію і Германію. Гэта чарговае за апошні час пацвярджэнне паўнамоцтваў кіраўніка ватыканскай дыкастэрыі. Раней гэта адбылося адносна кардынала Пітэра Тарксана, які прыцягвае быць старшынёй Папскай Рады “Iustitia et Pax”, і біскупа Марыё Toза – сакратара гэтай дыкастэрыі. Таксама кардынал Станіслаў Рылка застаўся старшынёй Папскай рады па справах свецкіх, а біскуп Ёзэф Клеменс, яе сакратаром. Папа пацвердзіў на пасадзе прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння нямецкага арцыбіскупа Герхарда Людвіга Мюлера і на пасадзе прэфекта Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі кардынала Зянона Грахалеўскага.







All the contents on this site are copyrighted ©.