Кардынал: Папа нагадвае, што эканоміка павінна служыць агульнаму дабру, а не наадварот
Член Рады кардыналаў
для дапамогі Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам, арцыбіскуп Мюнхенска-Фрайзінгскі,
кардынал Рэйнхард Маркс абараніў крытыку капіталізму папы Францішка. “Яго словы не
скіраваны супраць рынкавай эканомікі”, - напісаў кардынал у артыкуле, апублікаваным
у апошнім выпуску нямецкага штотыднёвай газеты “Frankfurter Allgemeine Sonntagszeitung”.
На яго думку, Папа проста хоча нагадаць, што эканоміка павінна служыць агульнаму дабру,
а не наадварот. “У свеце існуе тэндэнцыя эканамізацыі ўсіх сфер жыцця, што прыводзіць
да залежнасці рытму жыцця грамадства ад рэалізацыі інтарэсаў капіталу”, - напісаў
кардынал Маркс і дадаў: “дакладна гэта Папа справядліва крытыкуе”.
Кардынал
спаслаўся на дыскусіі вакол Апостальскай адгартацыі “Evangelii Gaudium”. Яе крытыкі
абвінавачваюць Папу ў аднабаковым бачанні капіталізму. Паводле іх меркавання, Касцёл
не прапануе ніякіх новых рашэнняў у барацьбе з беднасцю і толькі далівае алівы ў агонь
прадузятасці да багатых”. “Гэта абвінавачванне з’яўляецца ілжывым”, - напісаў кардынал
Маркс і падкрэсліў: “Касцёл толькі нагадвае, што матэрыяльныя даброты з’яўляюцца сродкам
для дасягнення мэты, а не сэнсам нашага жыцця”.
“Таму неўтаймаваны капіталізм
таксама не павінен быць узорам для грамадства, таму што ён не звяртае ўвагі на лёс
асобы, слабых і бедных”, - лічыць іерарх. На яго думку, больш важна тое, што Касцёл
шукае сваё месца сярод бедных. “Не для таго, каб пацвердзіць свой статус, але шукаць
новыя формы сацыяльнага і эканамічнага парадку. “Мы бачым, што са светам штосьці не
ў парадку, калі мы не спрабуем убачыць яго вачыма бедных”, - напісаў кардынал.
Арцыбіскуп
Фрайзінгска-Мюнхенскі абараняе празіцыю Касцёла ў палітычных і сацыяльных пытаннях.
“Ён павінен у публічнай дыскусіі прадстаўляць свае аргументы і погляды, а ў абліччы
сур’ёзнай крытыкі і апазіцыі не павінен сысці і замкнуцца выключна ў рэлігійнай сферы”,
- напісаў кардынал Маркс і прызнаўся, што часам яму не хапае голасу хрысціян, якія
бяруць удзел у палітычным, сацыяльным і эканамічным жыцці. “Дзе ёсць палітычныя партыі,
асабліва тыя, якія лічаць сваім хрысціянскі вобраз чалавека, якія прытрымлівацца гэтага
і ўступаюць у сусветныя дэбаты?”, - запытаўся ў завяршэнні кардынал Маркс, які належыць
да папскай кансультацыйнай групы.