2013-12-15 11:24:33

Пантыфік атрымаў на Дзень нараджэння торт з 77 свечкамі


RealAudioMP3 Папа Францішак атрымаў 14 снежня 2013 г. – за некалькі дзён перад сваім 77-м Днём нараджэння, які ён адзначыць 17 снежня – верагодна, самы прыгожы падарунак, паведаміла ватыканская газета “L’Osservatore Romano”. Падрыхтавалі яго дзеці, якімі апякуецца дыспансэр св. Марты ў Ватыкане. Пантыфік наведаў у суботу ватыканскую дабрачынную ўстанову. Гэта былі дзевяць белых каробак з надпісамі, якія апісвалі змесціва: любоў, прастата, радасць, беднасць, шчасце, надзея, шчодрасць, слодыч, пакора. Дзеці паставілі каробкі перад Папам як цагліны, адну на другую, утвараючы сцяну. Тады павольна павярнулі яе і паказаўся вялікі партрэт папы Францішка з усмешкай на твары са словамі “Усяго найлепшага”.

І пакуль Святы Айцец разглядаў старанна падрыхтаваную кампазіцыю, як з ніадкуль з’явіўся сапраўдны сюрпрыз – вялікі торт, які вывезлі самі дзеці. Папа сабраў іх усіх вакол сябе і як дзядуля з унукамі палічыў да трох і запрасіў згасіць 77 запаленых на торце свечак.

Перад гэтай сустрэчай, якая адбылася ў Зале Паўла VI, Пантыфік наведаў памяшканне, дзе знаходзіцца дыспансэр св. Марты.







All the contents on this site are copyrighted ©.