2013-12-15 11:36:47

Ватыканскі дыпламат: свабода рэлігіі – “лакмусавая паперка” для ўсіх іншых правоў чалавека


RealAudioMP3 Сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці падчас сваёй прамовы ў Злучаных Штатах назваў свабоду рэлігіі найбольш важным правам чалавека. Гэта “лакмусавая паперка” для ўсіх іншых правоў чалавека, сказаў ён падчас візіту ў Джорджтаўнскім універсітэце ў Вашынгтоне. Досвед паказвае, што росквіт чалавечага грамадства заўсёды быў звязаны з рэлігійнай талерантнасцю, адзначыў арцыбіскуп ў сваёй прамове, апублікаванай Святым Пасадам 14 снежня 2013 г. Менавіта хрысціяне церпяць ва ўсім свеце ад нарастаючых дыскрымінацыі і насілля.

Арцыбіскуп запярэчыў абвінавачванням, што, маўляў, хрысціянства само прычынялася да прыгнёту і насілля. Навучанне Езуса неаддзельна ад свабоды. Ідэя правоў чалавека заснавана на хрысціянскім кантэксце. Вера і розум павінны знаходзіцца ў пастаяннай сувязі, бо рэлігія з’яўляецца неабходным карэкціруючым фактарам для чалавека, але ніколі не можа стаць проста ідэалогіяй, адзначыў Сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі.







All the contents on this site are copyrighted ©.