2013-12-14 13:16:59

Папа з візітам у ватыканскім дзіцячым дыспансэры


RealAudioMP3 Папа Францішак здзейсніў 14 снежня 2013 г. раніцай візіт у ватыканскі дзіцячы дыспансэр св. Марты, а затым, у Зале Паўла VI, сустрэўся з дзецьмі, выхаванцамі дыспансэру, іх сем’ямі і валанцёрамі, якія кожны дзень дапамагаюць сёстрам з Кангрэгацыі Дачок Міласэрнасці св. Вінцэнта дэ Поля. Жэст Святога Айца пацвярджае любоў, з якой Пантыфікі заўсёды ставіліся да гэтай дабрачыннай ініцыятывы ў Ватыкане, распачатай больш за 90 гадоў таму, лічыць сястра Антаньета Калакі, кіраўнік дыспансэра. Яна прызналася, што “гэта вялікая падзея” для супрацоўнікаў, бо ўсе ведаюць стаўленне Францішка да бедных. Менавіта дзяцей з малазабяспечаных сем’яў прымаюць ва ўстанове. У цяперашні час дыспансэр сведчыць падтрымку 270 сем’ям. У гэтым годзе адбылося 3,5 тыс. візітаў у медыцынскую амбулаторыю, дзе працуюць 22 урачы-валанцёры. Дзеці, клопат над якімі ажыццяўляецца тут, паходзяць з усіх кантынентаў.

Ватыканскую дзіцячую ўстанову наведваў 30 снежня 2005 г. Бэнэдыкт XVI. У дыспансэры прапануюць не толькі медыцынскую дапамогу. Тут прымаюць дзяцей, якія знаходзяцца ў патрэбе і забяспечваюць іх і іх сем’і прадуктамі харчавання і адзеннем. З 1922 г. ва ўстанове атрымалі дапамогу тысячы малазабяспечаных сем’яў.







All the contents on this site are copyrighted ©.