2013-12-14 11:20:22

Галоўны ватыканскі жандарм пра невядомыя падрабязнасці служэння Папы


RealAudioMP3 Кіраўнік Ватыканскай жандармерыі падзяліўся шэрагам раней невядомых дэталяў прабывання Пантыфіка на ліпеньскіх Сусветных днях моладзі ў Рыа - дэ-Жанейра. Папа Францішак хацеў выйсці са свайго аўтамабіля, калі той захраснуў на перапоўненых вуліцах горада, і ісці пешшу. “Першым імпульсам Святога Айца было рашэнне: выходжу і пайду пешшу”, - адзначыў Даменіка Джані у інтэрв’ю італьянскай тэлекампаніі “ТG 2”. Ён дадаў, што фактычнае ўспрыняцце таго, што тады здарылася, было для тэлегледачоў нашмат больш драматычным, чым тое, што адчуваў тады Папа і людзі са службы бяспекі.

Камандзір жандармаў абверг інфармацыю, якая прагучала з вуснаў некаторых журналістаў, што ён пацягнуўся па пісталет. Ён патлумачыў, што сітуацыя склалася такім чынам, бо аўтамабіль наперадзе эскорту пераблытаў дарогу і выехаў на вуліцу з аднабаковым рухам супраць плыні. “Мы павінны былі знайсці выйсце з гэтай складанай сітуацыі, але Папа заставаўся спакойным, настолькі, што я сам, калі аўтамабіль быў заблакаваны, мог даць яму дзіця, каб ён пацалаваць яго праз адкрытае акно аўтамабіля”, - расказаў Джані.

Сведчанне жандарма будзе паказана ў тэлепраграме “Францішак – Папа сярод людзей” на канале “TG 2”, у якой на працягу 45 хвілін будуць прапанаваны найбольш значныя вобразы, жэсты і словы 9 месяцаў пантыфікату Святога Айца, якому 17 снежня споўніцца 77 гадоў. Гледачыў ўбачаць раней невядомыя кадры з біскупскай сакры тады яшчэ 56-гадовага кс. Берголіа і сведчанні асоб, якія суправаджалі Папу на розных этапах яго дзейнасці.







All the contents on this site are copyrighted ©.