2013-12-13 12:17:38

Святы Айцец пра заўсёды незадаволеных хрысціян


RealAudioMP3 На трывожную з’яву ў Касцёле, якой з’яўляецца катэгорыя заўсёды незадаволеных хрысціян, звярнуў увагу 13 снежня 2013 г. папа Францішак. На яго думку, гэта тыя, хто баіцца адчыніць дзверы для Святога Духа. Адсюль іх стан пастаяннага смутку. Падчас ранішняй св. Імшы Пантыфік нагадаў, што гэта была праблема фарысеяў. Ім не падабаўся ні Ян Хрысціцель, бо “ні есць, ні п’е”, ні Езус, Якога наадварот называлі “абжорай, п’яніцай, прыяцелем мытнікаў і грэшнікаў”. У іх заўсёды была падстава для крытыкі таго, хто абвяшчае навіну пра Бога. “Яны аддалі перавагу схавацца ў рэлігіі больш складанай: у маральных запаведзях, як група фарысеяў, у палітычным кампрамісе, як садукеі, у сацыяльнай рэвалюцыі, як зелоты, у гнастычнай духоўнасці, як эсэі”, - нагадаў Папа. Яны адчувалі сябе ў сваёй сістэме чыстымі і таму не прымалі прапаведнікаў, такіх, як Езус. “У народа Божага ёсць пэўная алергія на прапаведнікаў Слова: як прыклад, прарокі, якіх гналі і забівалі”, - звярнуў увагу Пантыфік.

Хрысціяне, якія “аддаюць перавагу жыццю ў клетцы сабой створаных запаведзяў, кампрамісаў, рэвалюцыйных планаў або сваёй бесцялеснай духоўнасці”, заўсёды незадаволеныя тым, што кажуць прапаведнікі ісціны, адзначыў Папа і дадаў, што такія людзі баяцца свабоды Святога Духа, якая спасылаецца праз пропаведзь. Ён назваў гэта сумным фактам у жыцці Касцёла і запрасіў маліцца за гэтых асоб.







All the contents on this site are copyrighted ©.