2013-12-11 10:39:50

Эксперт: стварэнне камісіі па абароне ахвяр злоўжыванняў – сігнал для Касцёла


RealAudioMP3 Рашэнне папы Францішка стварыць асобную камісію па абароне непаўналетніх і ахвяр злоўжыванняў мае вялікае значэнне для ўсяго Касцёла, лічыць кс. Ханс Цольнэр, дырэктар Цэнтра па абароне дзяцінства Папскага грыгарыянскага ўніверсітэту. Ён нагадаў, што гэта першае канкрэтнае рашэнне, якое зыходзіць ад Рады кардыналаў, створанай для дапамогі Папе ў кіраванні Касцёлам, што падкрэслівае сур’ёзнасць намераў Пантыфіка адносна пытання аб прадухіленні нясілля над дзецьмі і насілля ў цэлым. Гэта таксама сігнал унутры Касцёла, што трэба тэрмінова займацца дапамогай ахвярам і прафілактыкай.

Прафесар нагадаў, што Касцёл ужо на працягу працяглага перыяду разглядае гэту задачу вельмі грунтоўна. Бэнэдыкт XVI падчас кожнай міжнароднай паездкі сустракаўся з ахвярамі насілля і паспрыяў з’яўленню дакументаў, якія акрэслілі касцёльнае заканадаўства адносна асоб, што дапусціліся злоўжыванняў. У цяперашні час гэтыя стандарты з’яўляюцца аднымі з самых строгіх законаў у свеце. Падчас свайго пантыфікату Бэнэдыкт XVI зрабіў усё, што можна зрабіць для падтрымкі праграм па прафілактыцы злоўжыванняў, заявіў кс. Цольнэр.







All the contents on this site are copyrighted ©.