2013-12-11 10:10:30

Пантыфік пераказаў лекі для сірыйскіх дзяцей у Ліване


RealAudioMP3 Папа Францішак ахвяраваў лекі для 4 тыс. сірыйскіх дзяцей у Ліване. Праект дапамогі будзе ажыццяўляцца Папскай радай “Cor Unum” разам з дзіцячай ватыканскай бальніцай “Bambino Gesu” у Рыме, паведаміў кардынал Рабер Сара, старшыня ватыканскай дыкастэрыі ў інтэрв’ю “L’Osservatore Romano”. Ватыканская бальніца дашле лекі разам з урачамі і іншымі медыцынскімі спецыялістамі, якія будуць працаваць у мабільных клініках у Ліване. Лагістычную дапамогу забяспечыць ліванская “Caritas”. Больш за 50% сірыйскіх бежанцаў, гэта дзеці і моладзь, паведаміў кардынал Сара. Паводле справаздачы ААН, цяпер у Ліване знаходзяцца 700 тыс. сірыйскіх уцекачоў. Ватыканскі іерарх паінфармаваў, што каталіцкія арганізацыі перадалі гуманітарнай дапамогі для іх з моманту пачатку канфлікту ў Сірыі на суму 78 млн. долараў. Гэта дапамога значна паспрыяла паляпшэнню жыцця ахвяр узброеннага канфлікту ў блізкаўсходняй краіне. У цяперашні час 62 каталіцкія ўстановы задзейнічаны ў гэты працэс.

Кардынал Сара выказаў надзею, што жэнеўская міжнародная канферэнцыя па Сірыі, правядзенне якой плануецца на 22 студзеня 2014 г., вызначыць умовы для будучыні хрысціян і іншых меншасцяў у краіне. Іерарх падкрэсліў, што пры гэтым павінна паважацца тэрытарыяльная цэласнасць Сірыі.

Старшыя Папскай рады “Cor Unum” сустрэўся некалькі дзён таму ў Ліване з сірыйскімі бежанцамі і прыняў удзел у Сінодзе Мараніцкай Царквы.







All the contents on this site are copyrighted ©.