Апостальскі нунцый ва Украіне заявіў аб сваёй салідарнасці з украінскім народам
На думку Апостальскага
нунцыя арцыбіскупа Томаса Эдварда Галіксана ва Ураіне зараз адбываецца нешта вельмі
значнае. Ён лічыць, што “павярхоўныя або грэблівыя ацэнкі таго, што адбываецца на
“Еўрамайдане”, недарэчныя і будуць непавагай да той рэчаіснасці, якую можна назіраць”.
“Мы маем справу з вызначальнай гадзінай у жыцці народа, з шанцам, у якім утрымліваецца
сапраўдны патэнцыял для велічы”, - напісаў Апостальскі нунцый ва Украіне ў сваім блогу.
Ён не выключае, што ўсё, што адбываецца ў краіне, “могуць здушыць, усё гэта можа скончыцца
трагедыяй”. “Але нішто не згасне”, - перакананы ватыканскі дыпламат. “Гістарычны момант
адбыўся, і ўвесь свет павінен лічыцца з вялікім украінскім народам, які цяпер стаіць
перад ім. Варта нарэшце адкінуць мінулыя стэрэатыпы або спрошчаныя класіфікацыі”,
- заявіў арцыбіскуп Галіксан.
“Еўрамайдан”, на яго думку, “увасабляе тое, што
сёння прычыняе боль свету, пры гэтым няўхільна азараючы святлом і надзеяй чалавечае
імкненне годнасці і права на самавызначэнне”. Нунцый заявіў аб сваёй салідарнасці
з усімі людзьмі добрай волі і малітве за ўкраінскую нацыю, за яе адзінства і развіццё.