2013-12-10 14:42:55

У базыліцы св. Паўла за Мурамі з’явілася мазаіка папы Францішка


RealAudioMP3 Цяпер і папа Францішак мае сваю мазаічную выяву ў базыліцы св. Паўла за Мурамі. У адной з чатырох галоўных святынь Каталіцкага Касцёла 9 снежня 2013 г. быў змешчаны круглы мазаічны партрэт Пантыфіка. На ім Святы Айцец прадстаўлены ў арнаце з паліем. Выява была зроблена ў ватыканскай студыі мазаікі. Партрэт папы Францішка, такім чынам, віднеецца апошнім у знакамітай галерэі мазаік, якія дэманструюць усіх Рымскіх Пантыфікаў ад Пятра да нашых дзён. Усе мазаікі размешчаны ў спецыяльных медальёнах па ўнутраным перыметры базылікі. На дадзены момант пустымі засталіся толькі некалькі з іх. Новы мазаічны партрэт быў прадстаўлены Папе ў мінулую сераду пасля агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра.







All the contents on this site are copyrighted ©.