Рада экспертаў адзначыла працу Святога Пасаду па ўдасканаленні фінансавай сістэмы
9 снежня 2013 г. у
Страсбургу на пленарным пасяджэнні MONEYVAL (Камітэта экспертаў Савета Еўропы па ацэнцы
мер супраць адмывання грошай і фінансавання тэрарызму) была зацверджана справаздача
аб дзейнасці Святога Пасаду і Дзяржавы Ватыкан, накіраванай супраць фінансавых злоўжыванняў.
“Гэта відавочная прыкмета таго, што міжнародная супольнасць прымае да ведама прагрэс,
якога дасягнуў Ватыкан, і пацвярджае, што Святы Пасад знаходзіцца на правільным шляху”,
- лічыць Рэнэ Брульхарт, дырэктар Бюро фінансавай інфармацыі Апостальскай Сталіцы.
Сам даклад, згодна з рэгламентам MONEYVAL будзе апублікаваны на яго сайце 12 снежня.
Эсперт прызнаўся, што ў дакуменце ў прыватнасці адзначаецца прагрэс у працы Інстытута
рэлігійных спраў (Ватыканскага банка).
Кс. прэлат Антуан Камільеры, намеснік
сакратара па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі, які ўзначальваў ватыканскую дэлегацыю
на пленарнай сесіі MONEYVAL, падкрэсліў, што прыняцце справаздачы пацвярджае значныя
намаганні, зробленыя Апостальскай Сталіцай і Ватыканам для ўмацавання сістэмы сваіх
прававых і інстытуцыйных інструментаў. Ён заявіў, што Святы Пасад у поўнай меры працягне
ўдасканальваць меры, неабходныя для пабудовы сістэмы, якая працуе правільна і паслядоўна
для папярэджвання і змагання з фінансавымі злачынствамі.