2013-12-10 11:22:57

Папа наведае ватыканскі дзіцячы дыспансэр


RealAudioMP3 14 снежня 2013 г. раніцай папа Францішак наведае педыятрычны дыспансэр св. Марты, які знаходзіцца ў сценах Ватыкана. Неўзабаве пасля гэтага Пантыфік сустрэнецца ў Зале Паўла VI з валанцёрамі, якія дапамагаюць сёстрам з Кангрэгацыі Дачок Міласэрнасці св. Вінцэнта дэ Поля ажыццяўляць служэнне ў дыспансэры, створаным папам Піем XI у 1922 г. Трэба нагадаць, што ватыканскую дзіцячую ўстанову наведаў 30 снежня 2005 г. Бэнэдыкт XVI. Установа сведчыць не толькі медыцынскую дапамогу. Тут прымаюць дзяцей, якія знаходзяцца ў патрэбе і забяспечваюць іх і іх сем’і прадуктамі харчавання і адзеннем. У дыспансэры з 1922 г. атрымалі дапамогу тысячы малазабяспечаных сем’яў.







All the contents on this site are copyrighted ©.