2013-12-10 12:04:48

Заснавальнік каталіцкай супольнасці аб “маўклівай апазіцыі” да Папы


RealAudioMP3 Ад “маўклівай апазіцыі” адносна ініцыятыў папы Францішка ў Касцёле перасцярог вядомы каталіцкі дзеяч, заснавальнік супольнасці св. Эгідзія, прафесар Андрэа Рыкардзі. На яго думку, не можна “мінімалізаваць” таго новага, што ўносіць Святы Айцец у жыццё Каталіцкага Касцёла, бо адносна пачынанняў Пантыфіка сёння існуюць вялікія надзеі ў католікаў і нават няверуючых. “Існуе не толькі адкрытая апазіцыя ў так званым традыцыяналісцкім сектары, - заявіў ён - ёсць таксама маўклівая апазіцыя тых, хто (...) на навучанне і прыклад Францішка рэагуе, кажучы: мы даўно ўжо гэта робім, мы гаворым ад дзесяцігоддзяў аб евангелізацыі, мы даўно выходзім на вуліцы з касцёлаў”, - заўважыў Рыкардзі ў інтэрв’ю “Vatican insider”. Гэтыя людзі, на яго думку, не разумеюць, што “Францішак хоча пачаць новую гісторыю разам” і зрабіць свет лепшым.

Усе без выключэння ў Касцёле маюць патрэбу ў асабісатай змене, і “гэта не толькі праблема вярхоў”, - лічыць пафесар. Корань праблем у Касцёле і ў прыватнасці апазіцыі да папы Францішка, заснавальнік адной з найбуйнешых у свеце каталіцкіх арганізацый бачыць у тым, што еўрапейцы “стаміліся” змяняць свет, а іх найбольшай праблемай стала памяншэнне заробкаў. У адказ на гэта, звярнуў увагу Рыкардзі, “пажылы Папа” спрабуе змяніць свет з Евангеллем.







All the contents on this site are copyrighted ©.